У выніку пажару ў дзіцячым палатачным лагеры ў Хабараўскім краі Расіі загінула дзяўчынка

23 июля 2019

Пажар у дзіцячым палатачным  лагеры ў Хабараўскім краі Расіі. Загінула адна дзяўчынка, яшчэ трое дзяцей  у рэанімацыі. Згарэлі 20 з 26 палатак. Работнікі турыстычнай базы спрабавалі самі патушыць агонь і выклікалі пажарных, калі ўжо было позна. 

Усяго ў лагеры ў момант надзвычайнага здарэння знаходзілася 189 адпачывальнікаў. Паводле папярэдніх звестак, хтосьці з дзяцей паклаў ручнік на абагравальнік, ён высах і загарэўся. Узбуджана крымінальная справа. База, дзе ўспыхнула полымя, належыць бізнесмену, які працаваў без дакументаў. Яшчэ вясной тут знайшлі парушэнні супрацьпажарных правіл.