У выніку абрушэння будынка фабрыкі ў горадзе Лахор у Пакістане загінулі больш як 20 чалавек, колькасць ахвяр можа яшчэ павялічыцца. З дапамогай цяжкай тэхнікі з-пад абломкаў удалося выцягнуць 75 пацярпелых. Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца. Да яе прыцягнутыя і вайскоўцы. Чаму чатырохпавярховы будынак абваліўся, пакуль невядома. У момант трагедыі ў ім ішоў рамонт. Паводле папярэдняй версіі, апорныя канструкцыі маглі быць пашкоджаныя ў выніку землетрасення, якое ўзрушыла Пакістан у кастрычніку.
У выніку абрушэння будынка фабрыкі ў горадзе Лахор у Пакістане загінулі больш як 20 чалавек
5 ноября 2015













