У выніку нападу на авіябазу ў Лівіі загінуў 141 чалавек

20 Мая 2017

Ахвяры ёсць і сярод вайскоўцаў, і сярод мірных жыхароў. Салдаты вярталіся з параду і былі бяззбройныя. Паведамляецца, што база была атакаваная саюзнымі часоваму ўраду групоўкамі. У Лівіі зараз пануе двоеўладдзе: на ўсходзе краіны ў горадзе Табрук засядае абраны народам парламент, а на захадзе ў сталіцы Трыпалі кіруе сфармаваны пры падтрымцы ААН і Еўропы ўрад нацыянальнай згоды на чале з Фаізам Сараджам.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя