У выніку крушэння аднаматорнага самалёта ў Арызоне загінулі 4 чалавекі

4 января 2017
Паводле звестак агенцтва Associated Press, у самалёце знаходзіліся двое дарослых і дзве дзяўчынкі падлеткавага ўзросту. Самалёт "Цессна-210" разбіўся  ў скалістай мясцовасці недалёка ад амерыканскага горада Фінікс. Ён прапаў яшчэ ў панядзелак, выявіць абломкі атрымалася толькі сёння раніцай.  Ратавальнікі знайшлі месца падзення самалёта з дапамогай сігналу мабільнага тэлефона.