У выніку дэтанацыі боепрыпасаў на складзе ў Харкаўскай вобласці загінула жанчына

24 марта 2017

Адна жанчына загінула, яшчэ адна атрымала траўмы ў выніку дэтанацыі боепрыпасаў на складзе ў Харкаўскай вобласці. Сітуацыя застаецца складанай. Пажарнікам ужо другія суткі не атрымліваецца лакалізаваць агонь. На месцы надзвычайнага здарэння працягваюць грымець выбухі. І хоць іх частата памяншаецца, пагроза ўзгарання жылых дамоў, што знаходзяцца паблізу, захоўваецца. Нагадаем, напярэдадні з зоны здарэння былі эвакуіраваныя да 20 000 чалавек.