Перамовы з Палестынай аб перамір'і былі спыненыя з-за таго, што рух ХАМАС ізноў парушыў дамоўленасці. Яны зноў абстралялі тэрыторыю Ізраіля. Як паведамляюць навінавыя інтэрнэт-парталы, у Газе ў баявым становішчы была ўпершыню выпрабаваная новая ракета Жалезнае лязо. Яна распрацаваная вядучым ваенным прадпрыемствам Ізраіля - канцэрнам Рафаэль. Навізна гэтай зброі ў тым, што ракета фіксуе цэлі пры дапамозе здымкаў, уведзеных у яе памяць.














