У рэстаран Роберта Дэ Ніра на Манхэтэне даставілі пасылку з бомбай

25 октября 2018

Надзвычайнае здарэнне на Манхэтэне. У рэстаран галівудскага акцёра Роберта Дэ Ніра даставілі пасылку з выбуховым прыстасаваннем. З установы наведвальнікаў і персанал экстранна эвакуіравалі, быў перакрыты прылеглы квартал. Самаробную бомбу абясшкодзілі сапёры. Ніхто не пацярпеў. Інцыдэнт адбыўся менш чым праз суткі пасля таго, як пакеты з узрыўчаткай былі адпраўлены мужу і жонцы Клінтанам, экс-прэзідэнту ЗША Бараку Абаму, фінансісту Джорджу Сорасу, а таксама ў рэдакцыю тэлеканала CNN.