У раку, якая падзяляе Аргенціну і Уругвай, зваліўся прыватны самалёт

28 мая 2014

Пяць чалавек загінулі, чацвярым атрымалася выжыць. Што стала прычынай аварыі, пакуль няясна. Вядома толькі, што машына выконвала рэйс Буэнас-Айрэс - Кармела. У эвакуацыі пацярпелых удзельнічаў паліцэйскі верталёт. Расследаваннем здарэння зоймуцца ўлады Уругвая, бо самалёт зваліўся на той частцы ракі, якая знаходзіцца пад юрысдыкцыяй гэтай дзяржавы.