У рэгіёнах Расіі бушуюць лясныя пажары

30 апреля 2019

Больш за 80 % узгаранняў прыпадаюць на Прыамур'е і Забайкалле. Уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. За суткі  плошча прыродных пажараў павялічылася амаль у чатыры разы. Агнём ахоплена больш за  28 тысяч гектараў зямлі. Да ліквідацыі пажараў  прыцягнуты вайскоўцы і авіяцыя МНС Расіі. Ратавальнікам удалося абараніць ад агню населены пункт. З-за сухога і ветранага надвор'я  полымя хутка распаўсюджвалася і магло перакінуцца на жылыя тэрыторыі. Тым часам  у рэгіёне сёння аб’яўлена штармавое папярэджанне. Месцамі парывы ветру дасягалі 28 метраў за секунду. Ратавальнікі заклікаюць жыхароў не разводзіць адкрыты агонь.