Цяжка паверыць, але ў разгар вясны ў расійскі Кіраў вярнулася зіма. Снегапад - рэкордны за 35 гадоў - абрынуўся на горад. За гэтыя два дні тут выпала амаль 10-дзённая норма ападкаў. Вышыня гурбаў месцамі дасягае 30 сантыметраў. У выніку галалёду і снежных намецяў паралізаваны транспарт, адбылося некалькі ДТЗ. У школах адмененыя заняткі. У найбліжэйшыя дні сітуацыя не палепшыцца. Чакаецца таксама, што ў сярэдзіне тыдня мясцовым жыхарам прыйдзецца перажыць яшчэ адзін капрыз прыроды - паводку, паколькі гурбы пачнуць рэзка раставаць.