Надзвычайнае здарэнне ў лагеры для бежанцаў у раёне іракскага Масула. 750 чалавек атруціліся падчас сумеснай трапезы, прысвечанай завяршэнню Рамадана. Дзве бежанкі - жанчына і дзяўчынка - памерлі. 300 чалавек у крытычным стане. Як паведамляюць улады Ірака, ежа для перамешчаных асоб была прыгатаваная ў адным з рэстаранаў горада Эрбіль. Дастаўкай у лагер займалася дабрачынная арганізацыя. На якім менавіта этапе прадукты былі атручаныя, невядома. Ідзе расследаванне.
У раёне Масула 750 чалавек атруціліся падчас сумеснай трапезы
13 июня 2017













