У раёне крушэння зараз нарошчвае пошукавыя сілы і сродкі Міністэрства абароны Расіі

26 декабря 2016

Ва ўсіх праваслаўных храмах Расіі па благаславенні Найсвяцейшага Патрыярха Кірыла праходзяць паніхіды па загінуўшых у авіякатастрофе пад Сочы. У краіне  агульнанацыянальная жалоба.
У раёне крушэння зараз нарошчвае пошукавыя сілы і сродкі Міністэрства абароны Расіі. У моры працуюць 45 суднаў, у небе  5 верталётаў і беспілотнікі. У зону правядзення пошукава-выратавальнай аперацыі пастаянна прыбываюць караблі, вадалазы і авіятэхніка. У першыя гадзіны пасля крушэння самалёта Ту-154 многія  жыхары Сочы выйшлі ў мора на ўласных катарах і лодках. Тады яны яшчэ спадзяваліся выратаваць пасажыраў, якія маглі застацца ў жывых.
Павел Папоў, намеснік міністра абароны Расіі:
"Аперацыя не спынялася ні на хвіліну. 11 цел і 154 фрагменты знойдзеныя за першыя 24 гадзіны. Уначы, як і планавалася, самалёт прызямліўся ў Маскве на аэрадроме Чкалаўскі. На яго борце  былі астанкі загінуўшых. Іх будуць вывучаць эксперты ў сталіцы".
Ліквідацыяй наступстваў катастрофы і расследаваннем прычын трагедыі займаецца спецыяльная камісія. Вось што паведаміў яе кіраўнік  Максім Сакалоў. 
Максім Сакалоў, Міністр транспарту Расіі, кіраўнік камісіі па высвятленні акалічнасцяў крушэння Ту-154: 
"Сярод галоўных версій няма акта тэрарызму. Мы думаем, што катастрофа магла адбыцца з-за памылкі пілота або з-за тэхнічных праблем. Але падкрэслю, што гэта вызначае следства, а таксама спецыяльная тэхнічная камісія Мінабароны Расіі. Наша камісія займаецца ліквідацыяй наступстваў і работай з роднымі загінуўшых".
Некалькі гадзін  таму на дне Чорнага мора на глыбіні 25 метраў сканар аднаго з суднаў выявіў аб'ект, падобны на самалёт. Зараз да яго спускаюцца вадалазы.