У ракетах КНДР - рухавікі ўкраінскай вытворчасці

16 марта 2018

Афіцыйны Кіеў пацвердзіў такую інфармацыю, заявіўшы, што балістычныя ракеты Паўночнай Карэі ўтрымоўваюць кампаненты рухавіка РД-250 - яго выпускаў украінскі завод "Поўдзеньмаш" яшчэ ў савецкі час. Пры гэтым Кіеў паспрабаваў зняць з сябе падазрэнні аб дачыненні да стварэння ракет Пхеньяна, заявіўшы, што прыдатныя для палётаў РД-250 вывозіліся на тэрыторыю Расіі. Дарэчы, "Поўдзеньмаш" абвінавачваюць у дапамаганні КНДР не першы раз. У жніўні газета "Нью-Ёрк Таймс" ужо ўзнімала тэму паходжання рухавікоў балістычных ракет - тады ўкраінскі бок аспрэчыў усю інфармацыю.