У прамы эфір "Добрая раніца, Турцыя" прыйшла кошка

19 октября 2016

Кур'ёзны і адначасова мілы інцыдэнт адбыўся ў прамым эфіры на адным з мясцовых тэлеканалаў Турцыі. Да вядучага перадачы "Добрая раніца" прыйшла ў госці... кошка. Яна заскочыла на стол і села на газеты. Журналіст быў абыякавы, ён сказаў, што ў студыі з'явіўся нечаканы госць і працягнуў агляд прэсы. На гэтым прыгоды кошкі не скончыліся. Яна прайшлася па ўсім стале і села на ноўтбук. Тут ужо прыйшлося клікаць на дапамогу асістэнтаў. Дарэчы, рэйтынг перадачы прыкметна вырас і набірае дзясяткі тысяч праглядаў.