У правінцыі Кітая Шаньдун адбыўся абвал на вугальнай шахце. Ідзе пошукава-выратавальная аперацыя

21 октября 2018

У гэтыя хвіліны пошукава-выратавальная аперацыя ідзе і ва ўсходняй кітайскай правінцыі Шаньдун. Там адбыўся абвал на вугальнай шахце. У момант здарэння пад зямлёй знаходзіліся 334 гарнякі. Большасць змагла выбрацца з пасткі самастойна. 2 шахцёры загінулі, яшчэ 20 аказаліся заблакіраваныя. Экстранныя службы ўжо аднавілі сістэмы вентыляцыі ў шахце. Да гэтага часу на паверхню паднятыя трое рабочых.