У правінцыі Хубэй знімаюць каранцін

25 Сакавіка 2020
Уладамі Кітая аб'яўлена аб зняцці каранціну, які некалькі месяцаў дзейнічаў у правінцыі Хубэй. Для кантролю за здароўем людзей, якія ўязджаюць у Хубэй або  выязджаюць за межы правінцыі, будзе выкарыстоўвацца "код здароўя". Яго генеруе праграма для мабільнага тэлефона на базе звестак аб перамяшчэнні і кантактах. Паводле афіцыйных даных, за апошнія некалькі дзён у правінцыі, якая лічылася эпіцэнтрам распаўсюджвання каранавіруса, урачамі быў выяўлены толькі адзін новы выпадак заражэння. Каранцін ва  Ухані знімуць 8  красавіка.