У мінулым годзе колькасць беспрацоўных у свеце дасягнула рэкорднай адзнакі

24 января 2018

У мінулым годзе колькасць беспрацоўных у свеце дасягнула рэкорднай адзнакі - 192,7 мільёна чалавек. Гэта прыкладна 5,6 % ад усяго насельніцтва Зямлі. У параўнанні з 2016, паказчык павялічыўся на 2,6 мільёна чалавек. Такія звесткі апублікавала міжнародная арганізацыя працы пры ААН. Аналітыкі зрабілі прагнозы і на 2018 - сёлета колькасць беспрацоўных захаваецца без асаблівых змяненняў. Пры гэтым колькасць беспрацоўнай моладзі ва ўзросце да 25 гадоў знізіцца. Дарэчы, пытанне беспрацоўя найбольш востра стаіць у Афрыцы - там нідзе не занятыя амаль 9 мільёнаў чалавек.