У пракуратуру Лос-Анджэлеса перададзена справа па абвінавачанні Сільвестра Сталонэ ў згвалтаванні

14 июня 2018

Там вырашаць, ці накіроўваць знакамітаму акцёру афіцыйныя абвінавачанні. Летась СМІ апублікавалі прызнанне невядомай жанчыны. Нібы акцёр згвалтаваў яе 30 гадоў таму ў 16-гадовым узросце. Па законе, нават калі злачынства атрымаецца даказаць, тэрмін яго даўнасці ўжо мінуў. Сам Сталонэ абвінавачанні катэгарычна адмаўляе, пагражаючыся падаць сустрэчны іск за паклёп.