У прыгранічных раёнах Польшчы з'явіліся таблічкі з надпісамі "Знаходжанне ў раёне забаронена. Уезд забаронены"

2 декабря 2021
Польшча працягвае нагнятаць сітатуацыю ў прыгранічнай зоне. Мясцовыя жыхары заўважылі, што сталі з'яўляцца шматлікія інфармацыйныя шчыты. У прыгранічных раёнах на месцы знакаў аб зоне надзвычайнага становішча з'явіліся таблічкі з надпісамі "Знаходжанне ў раёне забаронена. Уезд забаронены". Нагадаем, у краіне ўступілі ў сілу новыя правілы. Забарона на знаходжанне пабочных асоб ахапіла 183 населеныя пункты, размешчаныя на мяжы з Беларуссю на адлегласці каля 3 км ад яе.