У прыгарадзе Варны ўзарвалася цыстэрна з газам

16 августа 2013

Тэрміновыя паведамленні гэтымі хвілінамі прыходзяць з Балгарыі. Там на чыгуначнай станцыі ў прыгарадзе Варны ўзарвалася цыстэрна з газам. Надзвычайнае здарэнне адбылося падчас разгрузкі саставу. Спачатку каля цягніка загарэлася трава. Агонь імгненна перакінуўся на цыстэрны. Выбух прагучаў, калі на месца прыбылі экстранныя службы. Пацярпелі 11 чалавек, чацвёра знаходзяцца ў крытычным стане. На ліквідацыю ўзгарання пайшло некалькі гадзін. Рух цягнікоў паміж Варнай і Сафіяй быў спынены. Паводле папярэдняй версіі, у здарэнні вінаватыя рабочыя, якія не выконвалі правілы бяспекі.