Мясцовыя ўлады паведамілі, што пры надзвычайным здарэнні загінулі больш за 500 чалавек. У размешчаных там тэкстыльных фабрыках працавалі 3 тысячы рабочых. Прычына абрушвання пакуль не вядомая. Рабочыя яшчэ да трагедыі заўважалі расколіны ў доме, аднак уладальнікі запэўнівалі іх, што небяспекі няма. Уласніка будынка арыштавалі на мяжы з Індыяй, уладальнікі фабрык таксама знаходзяцца пад вартай.














