У прыгарадзе Парыжа не спыняюцца пратэсты супраць паліцэйскай самаўпраўнасці

9 февраля 2017

У прыгарадзе Парыжа некалькі дзён запар не спыняюцца пратэсты супраць паліцэйскай самаўпраўнасці. Сотні людзей выйшлі на вуліцы з-за скандальнай падзеі, якая разгарнулася ў Францыі на мінулым тыдні. Вартавыя парадку падчас затрымання жорстка збілі і згвалтавалі чарнаскурага юнака. У знак абурэння актывісты ўчыняюць беспарадкі і сутычкі з паліцыяй. Дэманстранты падпальваюць машыны, громяць вітрыны магазінаў і шкло грамадскіх устаноў. Затрыманыя больш як 20 чалавек. Адзначым, што чацвёра падазроных паліцэйскіх адхіленыя ад службы. Ім прад'яўлены абвінавачанні ў згвалтаванні і наўмысным нанясенні калецтваў пацярпеламу.