У прыгарадзе Ліёна мужчына напаў з нажом на прахожых

1 сентября 2019

Надзвычайнае здарэнне ў Францыі. У прыгарадзе Ліёна мужчына напаў з нажом на прахожых. Загінуў 19-гадовы юнак, яшчэ 8 чалавек атрымалі раненні. Як паведамляецца, людзей атакаваў 33-гадовы выхадзец з Афганістана, які прасіў сховішча. Зараз ён знаходзіцца пад вартай. Яго да прыезду паліцыі затрымалі вадзіцелі аўтобусаў і відавочцы здарэння.