У прыгарадзе індыйскага горада Мумбаі абваліўся трохпавярховы дом

21 июня 2013
Паводле звестак на гэтую гадзіну, загінулі тры чалавекі, з іх двое дзяцей. Зараз на месцы ідзе выратавальная аперацыя. Пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ некалькі чалавек. І гэта ўжо становіцца заканамернасцю. Нагадаем, 10 чэрвеня пяціпавярховы будынак абрушыўся ў цэнтральным раёне Мумбаі. У спісе ахвяр аказаліся 15 чалавек.