У прыгарадзе Бруселя прайшла спецаперацыя па пайманні тэрарыстаў

18 Сакавіка 2016

Пакуль у Бруселі вырашалі лёс нелегалаў, у прыгарадзе бельгійскай сталіцы ішла спецаперацыя па пайманні Салаха Абдэслама. Гэта адзін з арганізатараў лістападаўскіх тэрактаў у Парыжы. Як паведамляюць інфармагенцтвы, яго ранілі і затрымалі. Яшчэ адзін тэрарыст - яго асоба не ўстаноўленая - забіты. Падрабязнасцяў улады пакуль не раскрываюць. Прэм'ер-міністр Бельгіі быў вымушаны заўчасна пакінуць саміт у Бруселі. Нагадаем, серыя арганізаваных Абдэсламам тэрактаў у Парыжы забрала жыцці 130 чалавек, пацярпелі 350 чалавек.