З-за росту кошту гаручага і павышэння закупачных цэнаў на паліва ацяпленне ў Літве падаражэла за год на 60 %. Паводле інфармацыі Дзяржслужбы рэгулявання энергетыкі краіны, за год цана біяпаліва вырасла на 91 %, прыроднага газу - на 268 %. Калі браць буйныя гарады, то самае таннае ацяпленне пакуль у Каўнасе, а самае дарагое ў Вільнюсе. У параўнанні з лістападам цана кілават-гадзіны павялічылася на 15,5 %.
Цэны на камуналку выклікаюць трывогу і ў Эстоніі. Жыхары занепакоены сваёй здольнасцю аплачваць рахункі за ацяпленне і вырашылі па магчымасці спажываць менш электрычнасці.













