Перад Раством ва ўсіх краінах свету праходзяць тэматычныя мерапрыемствы

24 декабря 2015

Перад Раством ва ўсіх краінах свету праходзяць незвычайныя флешмобы і тэматычныя мерапрыемствы. Так, у Аўстраліі дзясяткі сёрфінгістаў, перапранутых у Санта-Клаусаў, зладзілі святочны заплыў. У калядныя святы ў Аўстраліі пануе гарачае надвор'е. У адрозненне ад большасці краін на зялёны кантынент галоўны казачны чараўнік прыбывае не на санках і аленях, а на с ёрфе.

У Тайландзе падарункі да Раства сёлета прынеслі сланы. Велічных жывёлін апранулі ў касцюмы Санта-Клаусаў. Сотні дзяцей сабраліся ў каралеўскім парку сланоў, каб атрымаць доўгачаканы падарунак проста з хобата гіганта.