У Празе таксісты пратэстуюць супраць дзейнасці кампаніі Uber

3 октября 2017

У Празе звыш тысячы таксістаў прынялі ўдзел у акцыях пратэсту супраць дзейнасці кампаніі Uber. Сотні машын амаль заблакіравалі галоўную магістраль, якая вядзе з аэрапорта Вацлава Гавела ў цэнтр Прагі. Аўтакалона рухалася па шашы з хуткасцю 15 кіламетраў за гадзіну. Патрабаванне таксістаў - ураўнаваць умовы вядзення бізнесу для традыцыйных аўтаперавозчыкаў і тых, хто працуе на Uber.