У Празе памёр вядомы спявак, зорка сусветнай эстрады Карэл Гот

2 октября 2019

Трагічная навіна прыйшла з Чэхіі. У Празе памёр вядомы спявак, зорка сусветнай эстрады Карэл Гот. Яму было 80 гадоў. Апошнія гады артыст моцна хварэў. А месяц таму ўрачы дыягнаставалі ў яго лейкемію. Карэла Гота называлі "чэшскім салаўём" за дзіўна моцны і прыгожы голас. Абаяльнага спевака вельмі любілі ў Савецкім Саюзе, яго гастролі праходзілі з нязменным поспехам, а пласцінкі разыходзіліся мільённымі тыражамі.