У Празе прайшла цырымонія ўскладання вянкоў да помніка савецкім воінам-вызваліцелям

7 мая 2016

У Празе сёння прайшла цырымонія ўскладання вянкоў да помніка савецкім воінам-вызваліцелям, які знаходзіцца на Ольшанскіх могілках. Пражская аперацыя - наступальная аперацыя савецкіх войскаў 1945 года - стала завяршальнай на еўрапейскім тэатры ваенных дзеянняў, а таксама апошняй стратэгічнай аперацыяй Чырвонай Арміі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аперацыя праходзіла з 5 па 12 мая 1945 года пры ўдзеле 1-га, 4-га і 2-га Украінскіх франтоў.