У Празе адкрылася выстава самаробных ахоўных масак

27 мая 2020
Выстава масак адкрылася ў Празе. Самаробныя сродкі абароны сталі экспанатамі Нацыянальнага музея. Кожную з выстаўленых масак насілі падчас пандэміі, за кожнай з іх свая гісторыя. У Чэхіі нашэнне масак за межамі дома было абавязковым. І большасць людзей праз дэфіцыт рабілі іх самі. Колер, матэрыял, стужкі, вышыўка і, вядома, прынт. Ёсць нацыянальны флаг, ёсць карта пражскага метро. Спецыяльная каманда экспертаў вяла падбор для экспазіцыі самых яркіх сімвалаў сітуацыі.