У пацярпелых ад землетрасення рэгіёнах Італіі ўведзена надзвычайнае становішча

26 августа 2016
Такое рашэнне прынятае на экстранным пасяджэнні Савета міністраў краіны. Паводле апошніх звестак, стыхія забрала жыцці двух з паловай сотняў чалавек. Большасць з іх загінулі ў горадзе Аматрычэ. Параненых - 365, усе яны шпіталяваныя. На аказанне дапамогі пацярпелым урад Італіі вылучыў 50 мільёнаў еўра. Тым часам у разбураных гарадах працягваюцца пошукавыя працы. Іх ускладняюць паўторныя падземныя штуршкі. Ратавальнікам ужо ўдалося выняць з-пад завалаў 215 выжыўшых людзей.