У Партугаліі трохдзённая жалоба па ахвярах лясных пажараў

17 октября 2017

Іх колькасць ужо набліжаецца да 40. Яшчэ каля дзясятка зніклі без вестак. Агонь бушуе ў цэнтральнай і паўночнай частках краіны. Там абвешчаны чырвоны, максімальны, узровень небяспекі. Многія населеныя пункты эвакуіраваныя, перакрытыя асноўныя аўтамабільныя трасы. Зараз актыўнымі застаюцца парадку паўсотні ачагоў, іх ліквідацыяй займаюцца чатыры тысячы ратавальнікаў. Улады мяркуюць, што прычынай пажараў маглі стаць падпалы.