У Партугаліі разгараюцца лясныя пажары

30 августа 2013

У Партугаліі, нягледзячы на ўсе намаганні ратавальнікаў, разгараюцца лясныя пажары. Гэтаму спрыяюць спякота і моцны вецер. На барацьбу са стыхіяй кінутыя амаль паўтары тысячы пажарнікаў і сотні адзінак тэхнікі, у тым ліку і авіяцыя. Складаная сітуацыя - у раёне Сера ду Карамулу, дзе размешчаны Нацыянальны парк. Тут агонь абкружыў шэсць вёсак.