У Партугаліі мясцовыя жыхары абрынуліся з крытыкай на ўлады краіны

23 июня 2017

У Партугаліі праз лясныя пажары мясцовыя жыхары абрынуліся з крытыкай на ўлады краіны. Чыноўнікаў вінавацяць у марудлівым рэагаванні на надзвычайную сітуацыю, што і прывяло да трагедыі. Загінулі больш за 60 чалавек. Большасць з іх - на трасе ў вогненнай пастцы проста ў сваіх аўтамабілях. Пажары ў цэнтральнай частцы Партугаліі ўспыхнулі тыдзень таму. Іх прычынай стала моцная спякота і вецер, але не выключаецца і версія падпалу. Полымя распаўсюдзілася неверагодна хутка.