У порт Мальты вярнуўся танкер, раней захоплены мігрантамі

28 марта 2019

Некалькі гадзін  таму  яго вызвалілі прадстаўнікі мальтыйскіх узброеных сіл. Група выхадцаў з Лівіі  захапіла судна, даведаўшыся, што ім пагражае адпраўка на радзіму, і загадала экіпажу накіроўвацца да берагоў Мальты. Чацвёра завадатараў захопу,  усё ж трапіўшы на мальтыйскі бераг, перададзеныя паліцыі.