Сабакі і іх гаспадары пад акампанемент аркестра прайшлі па цэнтральных вуліцах горада. Урачыстае шэсце самай гордай і непрыступнай пароды суправаджалася конкурсамі. Па іх выніках каралевай парада сёлета стала такса Неферціні з амерыканскага штата Тэнесі. Каб атрымаць ганаровае званне, ёй прыйшлося даказаць, што яна сапраўды блакітнай крыві - гэта значыць паказаць каралеўскую хаду і стойку, а таксама паласавацца з выкананнем усіх нормаў этыкету. Першая такса з'явілася ў Кракаве 500 гадоў таму, і з таго часу гэтая парода стала практычна самай папулярнай у горадзе.














