У польскім Гданьску Балтыйскае мора афарбавалася ў зялёны колер

27 июля 2018

У рэгіёне ўсталявалася цёплае надвор'е, якое спрыяе красаванню патэнцыяльна небяспечных сіне-зялёных мікраводарасцяў. На ўзбярэжжы закрытыя больш як 50 пляжаў. Паводле слоў навукоўцаў, небяспеку ўяўляюць не самі водарасці, а атрутныя рэчывы, якія ўзнікаюць пры іх жыццядзейнасці і раскладанні. Гэтыя таксіны выклікаюць атручанні і алергію.