У Польшчы заявілі аб пагрозе распаду Еўрасаюза

19 ноября 2020

Еўрасаюзу пагражае распад! Аб гэтым у інтэрв'ю СМІ заявіў кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык. Паводле яго меркавання, ЕС спрабуе навязаць Варшаве сваю пазіцыю па рашэнні ўнутраных спраў краіны. Нашу суседку абвінавачваюць у сістэматычным парушэнні дэмакратычных прынцыпаў (у прыватнасці, свабоды прэсы і дыскрымінацыі правоў чалавека). Нагадаем, адносіны паміж Варшавай і Еўрапейскім саюзам ускладніліся пасля таго, як Польшча з Венгрыяй наклалі вета на праект бюджэту ЕС на 2021-27 гады.