У Польшчы ўступіў у сілу закон аб забароне прапаганды камунізму

21 октября 2017

У Польшчы дазволілі зносіць савецкія помнікі. Сёння ў краіне ўступіў у сілу закон аб забароне прапаганды камунізму. Яго ініцыятарам стаў польскі сенат. Пад знос трапляюць 450 манументаў па ўсёй краіне, пры гэтым 230 з іх - гэта помнікі салдатам Чырвонай арміі. Мяркуецца, што іх ліквідуюць за 12 месяцаў. Таксама стала вядома, што з чырвонаармейскіх могілак у Польшчы прыбяруць серп і молат.

У балтыйскіх суседзяў на савецкіх помніках усталявалі так званыя антыідэалагічныя таблічкі. На іх указана, што надпісы на манументах не адпавядаюць рэчаіснасці. Ініцыятарам выступіў літоўскі ўрад.