У Польшчы непадалёк ад горада Пасленк разбіўся знішчальнік

6 июля 2018

Авіякатастрофа ў Польшчы. Непадалёк ад горада Пасленк разбіўся знішчальнік МіГ-29. Машына належыла ВПС Польшчы. Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся ўначы. У выніку трагедыі загінуў пілот. Міністр абароны Марыюш Блашчак у сувязі са здарэннем загадаў спыніць усе палёты на МіГ-29 да высвятлення прычын авіякатастрофы.