У Польшчы тысячы людзей выйшлі на вуліцы, з патрабаваннем адмены каранціну

18 мая 2020
Паліцыі прыйшлося прымяніць слёзатачывы газ. Ёсць пацярпелыя. Пакінутыя без працы палякі мітынгуюць за зняцце ўсіх мер ізаляцыі, з-за якіх польская эканоміка перажывае найбуйнейшы спад. Некаторыя аналітыкі прагназуюць: хваля нездаволенасцяў будзе расці. Зараз сярод дэманстрантаў асабліва шмат індывідуальных прадпрымальнікаў.