У Польшчы стартавалі вучэнні НАТА Defender Europe 2020

4 июня 2020
Раней адкладзеныя вучэнні НАТА - Defender Europe 2020 - стартавалі ў Польшчы. Асноўная іх фаза павінна была прайсці на тэрыторыі Германіі, Польшчы і Прыбалтыкі яшчэ ў мінулым месяцы. Планавалася наладзіць найбуйнейшую за 25 гадоў перакідку войскаў ЗША ў Еўропу. Пентагон збіраўся задзейнічаць у вучэннях 20 тысяч сваіх салдат. Але з-за каранавіруса прыйшлося скараціць лік вайскоўцаў ЗША ў пяць разоў. Зараз у аперацыі ўдзельнічаюць каля шасці тысяч вайскоўцаў. Задзейнічана ваенная тэхніка: танкі, баявыя машыны, артылерыя і авіяцыя - амаль 200 адзінак.