У Польшчы выкананне каранціну правяраюць па сэлфі

24 марта 2020
У Кітаі і Паўднёвай Карэі зніжаецца колькасць новых выпадкаў захворвання на каранавірус. Запаволенне тэмпаў распаўсюджання COVID-19 дапамагае скараціць колькасць людзей, якія хварэюць адначасова, што дазваляе захаваць працаздольнасць сістэм аховы здароўя. Акрамя таго, гэта дае навукоўцам час для распрацоўкі вакцыны, а таксама новых спосабаў лячэння.

У Польшчы тых, хто застаецца на хатнім каранціне з-за каранавіруса, кантралююць праз спецыяльны мабільны дадатак. Карыстальніку перыядычна прысылаюць запыты на тое, каб за 20 хвілін адправіць сэлфі з геаметкай. Калі на запыт няма адказу, да парушальніка выязджаюць паліцэйскія. Штраф за парушэнне каранціну - 6 тысяч 600 еўра. На мінулым тыдні ён складаў 5 тысяч еўра.