У Польшчы сёння працуюць адразу 3 участкі для галасавання

11 сентября 2016

Галасуюць беларусы і за мяжой. У Польшчы сёння працуюць адразу 3 участкі. І, як адзначаюць, назіральнікі, тут выбары праходзяць таксама ў спакойнай атмасферы.

Ігар Сякрэта, старшыня ўчастковай выбарчай камісіі:

"На базе пасольства Беларусі ў Польшчы створаны выбарчыя ўчасткі, якія размяшчаюцца ў пасольстве Беларусі ў Варшаве, у генеральным консульстве ў Гданьску, у генеральным консульстве ў Беластоку. У галасаванні традыцыйна прымаюць удзел грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, а таксама тыя грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца часова, праездам альбо не знаходзяцца на консульскім пастаянным уліку. Гэта самая масавая катэгорыя выбаршчыкаў. Традыцыйна студэнты, маладыя людзі, якія праходзяць навучанне ў розных навучальных установах Рэспублікі Польшча. Можно сказаць, што на сённяшні дзень галасаванне адбываецца ў звычайным рабочым парадку, актыўнасць даволі высокая без нейкіх змяненняў ці нейкіх інцыдэнтаў падчас галасавання".