У Польшчы сёння праходзяць парламенцкія выбары

13 октября 2019

Больш за  5 тысяч кандыдатаў балаціруюцца на 460 месцаў у ніжняй палаце (сейме) і больш чым 200  на 100 месцаў  у сенаце. Фаварыт гонкі - кансерватыўная партыя  "Права і справядлівасць". Па выніках папярэдніх выбараў яна мае ў парламенце абсалютную большасць. Другое месца, як чакаецца, зойме партыя  "Грамадзянская платформа"  з чвэрцю галасоў выбаршчыкаў. На думку аналітыкаў, вынік галасавання шмат у чым будзе залежаць ад яўкі.