У Польшчы разгараецца скандал, звязаны з кандыдатурай на пасаду кіраўніка Еўрасавета

8 марта 2017

Вялікія шанцы застацца на другі тэрмін ёсць у былога польскага прэм'ера Дональда Туска. Яго падтрымліваюць, напрыклад, канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд. Але супраць Туска выступае афіцыйная Варшава. Па меркаванні польскіх палітыкаў, Туск не прасоўваў інтарэсы сваёй краіны на еўрапейскай арэне, а таксама выступаў з крытыкай улады. Пытанне аб тым, хто стане старшынёй Еўрасавета, павінна вырашыцца на саміце ЕС, які стартуе ўжо заўтра.