У Польшчы разбіўся лёгкаматорны самалёт часоў Другой сусветнай вайны

31 мая 2019

Пілот загінуў на месцы. Катастрофа са стылізаваным пад брытанскі знішчальнік   Spitfire адбылася ў Сілезскім ваяводстве. Паветранае судна належала прыватнаму авіяцыйнаму музею. На месцы працуюць пажарныя і паліцэйскія. Прычыны аварыі пакуль невядомыя. Па словах відавочцаў, машына кружыла над лесам, зніжаючыся, пасля чаго ўрэзалася ў зямлю.