Учора ні аднаму з прэтэндэнтаў на гэтую высокую пасаду не атрымалася набраць больш за палову галасоў выбаршчыкаў. Паводле звестак экзіт-полаў, кандыдат у прэзідэнты ад партыі "Права і справядлівасць" Анджэй Дуда атрымлівае 35% галасоў, дзеючы кіраўнік дзяржавы Браніслаў Камароўскі - крыху больш за 32%, трэцюю пазіцыю займае музыкант Павел Кукіз - 20 з лішнім працэнтаў. 24 мая ў выбарах будуць удзельнічаць два кандыдаты, якія ў першым туры набралі найбольшую колькасць галасоў.













