У Польшчы прайшлі акцыі пратэсту супраць размяшчэння ў краіне бежанцаў

25 января 2016

У шэрагу гарадоў на ўсходзе Польшчы прайшлі акцыі пратэсту супраць размяшчэння ў краіне бежанцаў. У Беластоку і Бяла-Падлясцы на вуліцы выйшлі некалькі соцень чалавек. Яны перакананыя ў тым, што ў Польшчу хочуць прывезці людзей, якім мясцовыя жыхары не стануць давяраць. Бежанцаў ніхто не вучыў талерантнасці, таму неразуменне і канфлікты на канфесійнай і культурнай глебе непазбежныя, гавораць дэманстранты. Пратэстанты таксама падкрэсліваюць, што не з'яўляюцца нацыстамі або ксенафобамі. Нагадаем, на гэтым этапе Варшава дэкларавала гатоўнасць прыняць сёлета толькі 400 бежанцаў.